Ясень звычайны
Ясень звычайны | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Fraxinus excelsior L., 1753 | ||||||||||||||||
|
Ясень звычайны (Fráxinus excélsior) — драўняная расліна; від роду Ясень (Fraxinus) сямейства Маслінавыя (Oleaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Ясень звычайны, ясіон[3], ясень[4][5][6][7][8], сён, сініна[9].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Ясень звычайны — дрэва вышынёй 20-30 м (часам да 40 м) і дыяметрам ствала да 1 м. Крона высокаўзнятая, ажурная. Кара шэрая парэпаная (у маладых раслін — шэра-зялёная гладкая).
Пупышкі чарнаватыя, аксаміцістыя. Лісце непарнапёрыстае, складаецца з 7-15 лісточкаў. Лісточкі ланцэтныя або даўгавата-яйкападобныя, сядзячыя, пільчатыя па краі, зверху ярка-зялёныя, а знізу светла-зялёнага колеру.
Кветкі дробныя, без калякветніка, абодваполыя, з двума тычынкамі і песцікам з двухраздзельным рыльцам (радзей сустракаюцца кветкі без песціка), сабраны пучкамі ў мяцёлкі на парастках мінулага года. Цвіценне — да з’яўлення лісця, у цэнтры Еўрапейскай часткі Расіі — у красавіку—маі.
Расліна палігамная.
Плады — вузкія крылаткі, даўжынёй да 5 см, спачатку зялёнага колеру, потым карычневага, спеюць у жніўні, часта ўтрымліваюцца на расліне ўсю зіму.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Радзіма ясеня звычайнага — Еўропа і Закаўказзе, адкуль распасціраецца ў Іран.
У Расіі ён звычайны ў Еўрапейскай частцы і на Паўночным Каўказе ў шыракалістых і змешаных лясах, часцей на ўзлесках або светлых палянах; чыстых насаджэнняў не ўтварае.
Расце хутка, аддае перавагу ўрадлівым слабашчалачным глебам.
Размнажаецца насеннем, пасля рубкі дае багаты параснік ад пня.
Значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Выкарыстоўваецца для дэкаратыўнага, ахоўнага і меліярацыйнага лесаразвядзення. Добра глядзіцца ў садова-паркавых ансамблях, алейнай пасадцы.
- Fraxinus excelsior ‘Aurea’[11] — з жаўтлява-зялёным лісцем, якое да восені цямнее.
- Fraxinus excelsior ‘Aurea Pendula’[12]
- Fraxinus excelsior ‘Diversifolia’[13]
- Fraxinus excelsior ‘Pendula’[14] — ніцая форма: галіны звісаюць да зямлі.
Драўніна ясеня звычайнага вельмі трывалая, прыгожая па тэкстуры і колеры; лёгкая ў апрацоўцы.
Маладыя парасткі могуць служыць кормам для свойскай жывёлы, у лясах іх ахвотна ядуць алені і ласі.
Пры цвіценні ў красавіку — маі дае меданосным пчолам пылок-абножку[15].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Лісце | Кветкі | Плады-крылаткі | У гарах Заілійскага Алатау ў кастрычніку |
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- ↑ Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- ↑ По данным сайта GRIN.
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma aurea (Pers. Архівавана 28 кастрычніка 2000.
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma aureopendula Rehder Архівавана 28 кастрычніка 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma diversifolia (Aiton) Lingelsh. Архівавана 28 кастрычніка 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- ↑ Fraxinus excelsior L. forma pendula (Aiton) Schelle Архівавана 17 лістапада 2000.(англ.) (Праверана 14 жніўня 2010)(Праверана 14 жніўня 2010)
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Ясень // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 415. Архівавана 7 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ботаника. Энциклопедия «Все растения мира»: Пер. с англ. (ред. Григорьев Д. и др.) — Könemann, 2006 (рус. изд.). — С. 381. — ISBN 3-8331-1621-8.
- Иллюстрированный определитель растений Ленинградской области / Под ред. А. Л. Буданцева и Г. П. Яковлева. — М.: Т-во научных изданий КМК, 2006. — С. 453—454. — ISBN 5-87317-260-9.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1028. Fraxinus excelsior L. — Ясень обыкновенный, или высокий // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 42. — ISBN 5-87317-163-7.
- Артамонов В. Ясень // Наука и жизнь : часопіс. — 1988. — № 9.